насустрач суткам
Прымаючы уколы ўжо як атруту.
Пасярод дарогі з падманау
Стаю.
Насустрач
суткам.
I нічога не робіцца з небам.
I няма сілаў ужо яго размаляваць.
I чамусьці ў люстэрку мінулае лета.
I можа цікава, але складана чакаць.
I накшталт хтосьці едзе насустрач,
але так марудна і яшчэ так далёка.
I хтосьці вітае каляровай хусткай.
I я іду па дарозе да яе без крокаў.
I так жадаецца пабегчы туды.
I так страшна, што да мяне не пабягуць.
I каб здаволіць прагу - не годзе воды.
I таму ўсё складаней заснуць.
[31 марта 2008 г.]
Свидетельство о публикации №108111804646