Николетте
Звініць маўчаннем шкло паветра,
Кранае струны душы чулай,
Гучыць сарэбрам: "Нікалетта..."
Убраўшы шэранню галіны,
Клянок згінаецца пад ветрам.
Шамоціць лісцік сіратлівы:
"Цябе чакаюць, Нікалетта..."
У ноч злятаюць мае думкі,
Крадуцца ў цемры непрыкметна,
І воўчы вой узвіўся гулкі:
"Цябе кахаюць, Нікалетта..."
Я бачу, як праз горад крочыць
Той сон, што помніць цяпло лета.
У глыбь, бы ў багну, маняць вочы.
Ці прымеш душу, Нікалетта?
Свидетельство о публикации №108102703238