Пам рае надзея Умирает надежда
На вуліцах родных, між дрэваў,
Раськінуўшы крылы, як птах,
Як сівы састарэлы манах,
Як апошні подых красала.
Я крычу ў неба, у сонца,
Я пытаюся Бога – за што?
У адказ толькі чую бясконца
Цішыню. У катэдры чую ў ваконца:
“Усё будзе – толькі вер у Яго”
Каму ж верыць, калі напіўся
Я чорнай крыві ерэтыкоў?
Ад апошняй малітвы ледзь не зламіўся,
Свабоды ўзахлёб напіўся –
Пахмельле яшчэ не прайшло…
Храмы шэпчуць званамі ў нябёсах:
“Ты мусіш трываць. Бог з табой”
Чытаю ва ўсіх зламаных лёсах,
У душах дзіцячых узьнёслых
Чваю, о Божа, сьвятую любоў!
Я сьцены касьцёла крануў рукамі,
Я ўслухаўся ў гукі, малітвы і шэпт.
Я зьліўся з гэтымі галасамі,
З роднай зямлёй пад маімі нагамі –
Я плачу, але толькі крыў з вачэй…
І бегчы б куды-небудзь падалей,
Але няма куды бегчы адсюль –
Я застаюся ў родным краі
І нават няхай мяне забіваюць –
Я буду маліцца за Беларусь!
28.03.2006г.
Свидетельство о публикации №108102500544