Ксюшы
Робяць справу сваю штоноч –
Я гляджу на твой маўклівы партрэт
І ня бачу нічога апроч.
Хмары ў небе засьцілаюць поўню –
Гэта думкі мае з табой.
Дзіўна, але я ўжо і ня ўспомню,
Калі жыў па-над прорвай-труной.
Мне сьцеляцца рэкі, дарогі, палі –
Усе шляхі вядуць да цябе.
Калі ты адзіная – не падмані,
Не пакінь мяне вісець на сьцяне.
Думкі цягнуцца ўздоўж па нябёсам
У космас, дзе чорнымі дырамі столь.
Клянуся ўласным сваім я лёсам,
Што гэта мой жах і мой боль!
Павольна я падаю ў багну часу,
Мне кажуць, што доўга я буду жыць…
Калісьці хацеў дачакацца адказу.
Пытаньне? – Навошта ўвогуле быць?
І вось ён адказ – у тваім партрэце,
Што мне прапануе ноч.
А я прапаную яго цыгарэце
Й ня бачу нічога апроч.
14.05.2005г.
Свидетельство о публикации №108102500535