Горад
Мой ціхі стомлены горад.
У адказ – тваё лязо,
Брыдкі вецер, шэры холад.
Я табе празь ліхтары
Ціха ў вочы зазіраю.
Ты мне толькі адкажы…
Як заўжд: “А я не знаю…”
Падымі мяне на дах,
Дай пачуць твой зорны подых,
У паветры, у дажджах
Надрукуй на бруку коды.
Памаранчавыя ночы,
Фіялетавыя дні.
Побач мы з табою крочым
Праз блявотныя ліфты.
Эскалятары сьпяваюць
Марш замораных вачэй.
І шторанак падымаюць
Да прашпэктаў. Не далей.
Мы з табой, мой мокры горад,
Па-над дахамі маўчым.
Андэграўндныя зоры –
Шызанутыя чыжы…
23.06.2006г.
Свидетельство о публикации №108102500530