Сумбур
Сумбур чорна-шэрых дзён –
Я лаўлю на якойсьці штрассэ
Свой апошні ў жыцьці праклён.
Я ня ведаю, куды мне ехаць –
На захад, ці проста далей.
Я ўсё ўспрымаў са сьмехам,
Сьвядомасьць маўчала цішэй.
Я размаўляў толькі з Богам,
Але ён ня ведаў адказ.
Перад якім жа цяпер парогам
Зьдзяйсьняю я свой дзеячас?
Ніхто не адкажа мне сёньня,
А заўтра я ўжо не змагу пачуць –
Маё сэрца стане халодным,
І паветра мне ўжо не глынуць.
Калі я насамрэч вінаваты –
Адкажу перад Богам за ўсё.
А пакуль на якойсьці штрассэ
Я лаўлю свой апошні праклён.
23.05-06.06.2006г.
Свидетельство о публикации №108102500490