Пераiначы шы жыццё

Дзесцi на маiм шляху
Магiлы тысяч простых шчасцяў
Што лезуць у душу
Спакоем

Жаданне больш не паўстае
Кроў зноўку не бурлiць
А засталяся для цябе
Знявага

Мне мазалём тваё каханне
Не маю слёз i жалю болей
Я скончыла выратаванне
Душы

Уратавала ўсе сумленнi
А вочы мае больш не плачуць
У iх убачыш ты праменне
Жыцця


Рецензии