Мая малитва

       Мая малітва

Там, дзе шэрыя дахі касцёлау,
Там, дзе ціхая песня дубрау.
Там краіна мая і Радзіма,
Якой сэрца сваё я аддау

Там палеткі лясы і азёры
Каля Нёмана разляглісь,
Не шуміць там Чорнае мора,
Але жытняя хваля шуміць.

Ёсць там горад з жаночаю назвай,
На рауніне прыгожай стаіць.
Маё першае там каханне,
Аб якім так душа мне баліць.

Мае думкі заусёды з табою,
Мая светлая Белая Русь.
Я насычан тваёю крывёю,
За цябе усё жыццё я малюсь.

Я малюся вялікаму Богу
Каб ты белай заусёды была.
І не трэба Радзімы другой мне,
І не трэба другога жытла.

Дайце толькі празрыстага неба,
І блакітных азёр чысціні.
Дайце смачнага жытняга хлеба,
І свабоды у гарачай крыві.

Каб пражыць усё жыццё на Радзіме
Пад сцягамі айцоу і дзядоу.
Каб знайсці супакой свой навечна
Сярод вечных зялёных лясоу.


Рецензии
" Горад з жаночаю назвай" напэуна Лiда. Цi памыляюся?

Ольга Бочарова   21.10.2008 23:07     Заявить о нарушении
Так,так Ліда-маё дзяцінства,маё каханне.

Андрей Буравский   21.10.2008 23:25   Заявить о нарушении