ночы халодныя
а ў верасні гэтым так моцна чуюцца гукі;
ты прыходзіш у сны кожнай халоднай кастрычніцкай ноччу
што патрэбна табе? мае слёзы ці цёплыя рукі?
мае вочы табе ў спінУ ці халоднае "Я не чакала",
ціхім голасам у цёмным пакоі дабіваць цішыню...
я цябе вельмі доўга, такога змерзлага, трымала
у сябе, такой цёплай. падняўся, сказаў "я пайду"...
я не стала адразу сама зачыняць свае дзверы
і маліцца "не трэба!" не стала. глядзела ў ноч
да. баліць. але ведаю - ты не паверыш,
што мае будні цяпер святлей, чым былі з табой.
Свидетельство о публикации №108101204439
у гэты кастрычнік бязлічныя стрэчныя дрэвы.
ты ходзіш па вуліцах сноў, быццам нет небяспекі,
па марным алеям успамін, быццам слухаеш спевы
што некалі ў голас... замест надакучлівых лекцый,
замест "tempus est..." - "only you, only here and now"...
... растрачаны час. гэты раз сцерагіся інфекцый
даверу. скажу пры сустрэчы,
___________________________дарэчы,
___________________________________"вітай. не чакаў"
Рей Неки 13.10.2008 01:18 Заявить о нарушении
Толькі мяне не чакаюць, і я вучуся не_чакаць...
Саша Лагуна 13.10.2008 23:39 Заявить о нарушении