Сустрэча у школе
Сярод зiмы, сярод снягоу i сцюжы
прыходзiць Дзень, што як вясна святы
i дзе б не быу, мо цэлы свет адзюжыу
да роднай школы крок прыспешыш ты.
Цябе, такога сталага узростам
сустрэне час, што так дауно мiнуу,
не, не мiнуу ен, у душы хавауся,
а узрост нiбы у бездань сiгануу.
I вось мы разам - Лены, Колi, Ванi -
з дзiцячаю гарэзаю у вачах
i гэты вечар нашага спаткання
дзяцiнства i юнацтва доужыць шлях.
Такiя блiзкiя, сустрэчы рады -
i сэрцу любыя - няма радней.
Шкада, не усе сягоння будзем разам,
Бо нейчы шлях зямны закончаны раней.
Вiхурай паляцяць размовы,
закружыць голау успамiнау вальс.
Юнацтва! Не забыць цябе нiколi,
сустрэча у школе у добры час!
01.02.2003
Свидетельство о публикации №108100602887