Першай настаунiцы
Той час дауно мiнуу, калi малечай
да школы з радасцю iмчала я,
бо ведала, што там заужды чакае
любiмая настаунiца мая.
Яна тулiла да сябе, як мацi,
i справядлiва строгаю была,
i шчодра ведау дорачы багацце,
душэунае багацце берагла.
А мы пад-час яе не шкадавалi
i, крыудзячы, даводзiлi да слез -
прабачце, мы тады зусiм не зналi,
што нас чакае гэткi ж дзiуны лес.
Настаунiца! Прад гэтай залай
гатова сення несцi свой адказ.
Прафессiю я выбiрала,
з павагай гледзячы на Вас.
Настаунiк - будучынi творца,
не знойдзеш большай вышынi!
Настаунiк - праца па прызванню,
то Божы дар - яго цанi.
Прымiце ж мой паклон, калегi.
I, слова гонару даю, -
з вас кожны скажа:
"Я люблю вас, дзецi!
Люблю настаунiцу маю!"
3.10.03
Свидетельство о публикации №108100602879