Развiтанне
Зяленая лiстота дрэу шчэ не паспела
згарэць у барвовым восенi кастры.
Ды раптам вецер поуначы павеяу,
як напамiн сцюдзенае пары.
Пад вечар сцiх. I сонейка усе нiжай
хаваецца за лесам, за гарой.
Я замiраю - гукi з неба працялi
сэрца востраю стралой.
Я чую жураулямi плача неба,
плач развiтання льецца над зямлей.
Ком роспачы перахапiу дыханне
i слезы не стрымаць з вачэй.
- Шчаслiва, жураулi, - крычу iм,
я вас прашу - вяртайцеся хутчэй.
А жураулi, нiбы мяне пачуушы,
кружылi i кружылi у вышынi.
I кожны крык iх адзывауся болем -
з Радзiмаю растацца не маглi.
Час доужыуся, на поудзень клiн падауся
iстаяу на вячэрняе зары.
Свидетельство о публикации №108100602870