Я люблю цябе

(на белорусском языке)
       
Я люблю цябе, мая Радзiма -
край мой светлы, мацi-Беларусь!
Прыгажосцi вечная святыня
да цябе я сэрцам дакранусь.

Я люблю прыроды задуменнасць,
сiнь нябесау i крышталь азер,
рэчак плынь, мурог лугоу квяцiстых,
золата палеу, лясы да зор.

Я люблю цябе у снягах бялюткiх,
у ружаватай квеценi садоу,
канюшыне, васiльках, рамонках,
у абдымках мяккiх туманоу.

Я люблю птушыны спеу i гоман,
пах антонаукi пад сполах заранiц,
срэбра зор у аксамiце неба,
цiхi звон тваiх жывых крынiц.

Я дурман мядовых кветак,
сунiчныя паляны у расе,
дня вiтання, таямнiцы ночы,
кветку шчасця у светлае касе.
Я люблю, як шапацiць калоссе,
русым шоукам сцелюцца iльны,
узорным рушнiком i хлебам-соллю
бласлауляюць радасць на зямлi.

Я люблю, калi спявае мацi,
роднай мовы казачны напеу,
смех дзяцей у кожнай добрай хаце
i пашану сталасцi людзей.

Я люблю народ мой нескароны -
вольная бацькауская зямля
легендарнай славаю павiта
мужная гiсторыя твая.

Я люблю народ мой працавiты
за прыгожых думак глыбiню,
таленты, майстэрства i жаданне
у мiры славiць родную зямлю.

Я люблю цябе, мая Радзiма -
прад табою да братэрства шлях,
радасць перамог нас акрыляе -
расцвiтай i слауся у вяках!

15.03.2004


Рецензии