В I Н А
Ад цябе не чакаць мне прызнання,
шчырых слоу аб каханнi не чуць -
паланена жыцце адзiнотай -
з ей сумотна гады прамiнуць.
Ты глядзiш непрыступным паглядам.
Выраз твару - мая вiна...
У чым жа я прад табой вiнавата?
Я не ведаю нават сама.
Нас з табою такiх далекiх
разам звеу не на шчасце лес.
Я хацела згубiць адзiноту -
ты праз згубу яе пранес.
Я з надзеяй у вочы глядзела,
у тваiм сэрцы шукала цяпла.
Ды не доугiмi былi адлiгi,
холад сэрца сляза не пякла.
Ты прабач, я не маю права -
мне пачуццяу тваiх не судзiць.
З ей, вы здрадай паiлi каханне -
не хачу я атруту пiць.
2002 г.
Свидетельство о публикации №108100503501