Па роснай ранiцы, туды, дзе лен расце
(на белорусском языке)
Па роснай ранiцы, туды, дзе лен расце
сцяжынкi прывялi нас на спатканне.
Калыша поле морам сiнiх хваль -
кароткi час гарачага кахання.
Ты побач, мы як дзве сцяблiнкi льна
пад легкiм ветрыкам сплятаемся рукамi.
- З табой навекi - шэпчаш ты,
я застываю у маучаннi...
А вочы, сiнiя як лен -
бяздонны сiнi мой палон,
цалую iх нiбы у сне -
не, любы мой, не зараз, не,
ты паглядзi - лен адцвiтае,
забудзеш хутка пра мяне.
Свидетельство о публикации №108100503438
У блакiтнай восеньскай вадзе
Вочы твае, я бачыць буду
Кахаючы цябе потым у сне..
Генри Спект 28.03.2014 08:51 Заявить о нарушении