Я вас кахау
Я вас кахаў: яшчэ каханьне, можа,
Ў душы маей пагасла не зусім;
Ды хай яно вас болей не трывожыць,
Я не хачу маркоціць вас нічым.
Я вас кахаў бязмоўна і самотна:
Пакорліва, нясьмела раўнаваў;
Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна,
Як дай вам Бог, каб іншы вас кахаў.
Сьнежань, 2007
Свидетельство о публикации №108100402214