Калi мы разам

Калі мы разам, сонца завісае
Паміж аблокаў, вецер адстае.
Калі мы разам, сэрца замірае
І кіслароду мозгу не дае.

Калі ты побач, голас паніжае
Панічны страх, што я зусім твая.
Калі ты побач, я зусім другая...
Мяне здзіўляе гэта курвяня.

Калі я бачу, як смяецца лета,
Калі я чую, як пяе зіма,
Цябе здзіўляю тайнамі сусвету
І ведаю - лепш за цябе няма!

30.09.08


Рецензии