У чым каханне

не вымераць каханне пацалункамі
не ў дотыках сапраўднае яно
і не ў жаданнях, што пруткамі гнуткімі
сплятаюць плоці: двое робяцца адно.
і не ў чаканні доўгае сустрэчы,
і не ў фантазіях пра тое, што было,-
яно сапраўднае ў позірку, што ў ночы
усё яшчэ відаць цераз вакно,
яно у разуменні сэрца, калі ў словах
згубіўся сэнс, бы скончыўся абзац,
яно ў жаданьні будаваць нанова
разбураных адносінаў палац,
яно ў імкненні шчасця даць, хоць крышку,
калі "хачу" танней, за яго час,
яно ў тым, каб, усё аддаць да лішку,
як гэта ўжо зрабіў Хрыстос для нас.


Рецензии