Творчасць

Я вучуся пісаць на гады,
Я вучуся пісаць на стагоддзі,
Калі толькі ня будзе бяды
І бязладдзя ня будзе процьма.
Бо тады марнатраўства й лухта
Усё, што мне дараваў Усявышні,
Калі іх, нашчадкаў, трава
Не цікавіць будзе і вішня,
Што квітнее і пах раздае,
Як у метро запрашэньне на працу...
Калі не пісаць на гады,
То ці варта, увогуле, брацца?..


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.