Шкадаванне

       Ты хацеў дараваць мне свабоду,
       Ды хіба ў пакутах свабода?
       Ты хацеў мяне вырваць з палону?
       Ды ў нянавісці кінуў усё роўна.
       
       Не магу дараваць і дарую,
       Не хачу засмучацца ды плачу,
       То сябе, то цябе ўсё шкадую
       Ды ня зменіш і не перайначыш...
       Ты ж разумны такі, і духоўны,
       Што ж казаў, калі выканаць цяжка..?
       Абяцанні твае, бы аковы,
       Прыціскаюць і бразгаюць важка.

       Я малітвы глытну і на волю
       Прэч ад думак і горкіх успамінаў.
       Ну навошта ты быў не "знаёмым"
       Мне тады б не было гэтак крыўдна.


Рецензии