Дзiцячыя вочы

Вочы. Выплаканыя, зямлістыя...
Рухі рэзкія, зацкаваныя...
Мова, з матамі, задзірыстая...
Душа. Дарослымі разарваная...

Што ж вы робіце, людзі добрыя?!
І куды дабрыня тая дзелася,
Калі дзеці вашы бяздомныя,
А вы за сваё жыццё толькі бьецеся!

"Маці родная, даражэнькая,
Я не буду красць, толькі ты ня пей
Не кідай мяне, мне ж ня трэба шмат...
Галава баліць ужо нюхаць клей.

Ты прабач мяне, прабач, Божанька,
Што псіхую я, што малодшых бью.
Памажы, прашу, маёй мамачцы
Я ж яе люблю!.. Усё адно люблю..."


Рецензии