Нараджэнне дня

На белорусском языке

Туман лянiвы на нiзiнах спiць,
змарыушыся ад спевау салауiных,
i месячык, спусцiушыся, глядзiць
на белыя вяночкi на калiнах.

Спакойнае дыханне цеплых вод
парушыць рэдкiм усплескам рыба
i веер воблачкау, як легкае крыло
вялiзнай птушкi, прыкрывае неба.

Ледзь чутна ветрык праляцеу,
не закрануушы рос на травах
i легкi водар лугавы згубiуся
у гушчары дубравы.

Час урачыстасцi - Зямля
на нейкi мiг нiбы застыла,
пакуль свiтальная Зара
паунеба чырванню дарыла.

На промнях, быццам на руках
дзень новы сонца уздымала
i доужыуся цудоуны шлях,
Жыцце Гiмн Вечнасцi спявала.

Купауся у росах нараджоны
i радасць неслася увысь
сустрэнь свой дзень
i як падзяку Богу -
Зямлi i Сонцу нiзка пакланiсь.

23.06.2002


Рецензии