Цудоунейшая з жанчын

ЦУДОЎНЕЙШАЯ З ЖАНЧЫН

Праз тысячы доўгiх вёрст,
Праз сiвер бясконцых сцюж —
Прыйду да цябе наўпрост
З букетам пунсовых руж...

Каханне маё — мой лёс.
Усмешка твая — праз плач.
Расчулю цябе да слёз
Пакорным сваiм: "Прабач..."

Ты вучыш мяне лятаць,
Ты вучыш мяне любiць.
Мне радасць цябе кахаць,
Мне шчасце з табою быць.

Да сонечных аблачын
Ты ўзнiмеш маю зямлю.
Цудоўнейшая з жанчын —
Жанчына, што я люблю!


Рецензии