Сонца нам дапаможа
Чорныя хмары па небе паўзуць.
Выйду я з хаты,
сяду на ганак.
Подыхі ветру
вопратку рвуць...
Недзе ж там за аблокамі
вельмі далекімі
Сонейка ззяе, гарыць...
Як жа нам, абяздоленым,
тое што недазволена
Зноўку ўзяць ды здабыць?
Свидетельство о публикации №108072600051