Веснавая ранiца
Якая ранiца, якая цiшыня -
паветра стылае як пабялела ад марозу.
У нецярплiвасцi чакаюць сонца усход
калючыя ад iнею кусты альхi i лозау.
Глядзi, ужо па-над лесам мiж ялiн
зачырванеуся край свяцiлы.
Iмгненна узнесся велiзарны шар
i слепiць золатам што мае сiлы.
I чым вышэй - глыбей яго святло,
а там у плынi ружаватай
мiльярдамi агенчыкау мiгцяць
уборы снежныя на лозах жаутаватых.
Ад промняу, шчодрых на цяпло,
узлятае песенька, званочкам раздаецца,
як нi шукай - не знойдзеш спевака,
а гiмн жыццю з самiх нябесау льецца.
Дзень добры, Сонца! Добры дзень жаурук!
Я бачу цуд - душа мая спявае -
з усходам сонца, на пачатку дня
вясну жыцця Зямлi я сустракаю.
Красавiк, 2000
Свидетельство о публикации №108072303483