Каханаму

Іскрыстыя кроплі дажджу на акне
Напомнілі зноў нашу дзіўную песню.
Скажы мне, ці думаў хоць раз пра мяне,
Ці прошлай зімой, ці пазней, напрадвесні?

А можа ты думаў, калі не магла
Дзяўчына ніяк зразумець твае словы?
А можа тады, калі шэрая мгла
Наводзіла смутак на тварык Малдовы?

А можа ты думаў, калі цішынёй
Акутвала нас мая маці-Радзіма?
А можа, тады, калі твой Кішынёў
Цябе сустракаў? Так ты думаў, адзіны?

Ці думала я? Я табою жыла,
Так доўга маўчаць немагчыма без думак.
Табе я сумленне свае аддала,
Ды толькі навошта такі падарунак?

Я думала доўга, шукала прычын,
Характар не той ці ня той прыгажосці?
І зноў ты здзівіў – сярод мноства дзяўчын
Ты выбраў такую… Не дай ягамосці!

Ну дзякуй, мой любы, цяпер, насамрэч,
Пытанне аб знешнасці хутка адпала.
Ды толькі ты ёй гэтак сама пярэч,
Характар правер - можа, ўсё ж такі, мала?

Эмоцыі, рэўнасць - схаваю, прабач.
Ты думаў, калі пераблытаў з сяброўкай.
Ты помніш усё – парасон мой і плач,
І я не забыла шкатулку з паштоўкай.

Прашу, забяры ад мяне яшчэ дзве,
А можа і тры сімвалічныя душы.
Усё гэта штораз мне крычыць аб табе -
Адсутнасць іх боль мой, напэўна, заглушыць.

Ва ўсякім выпадку, павінна аддаць,
Інакш мне ніколі не будзе збавення.
Але ці схаваць іх, ці ўсім паказаць –
Ты сам выбірай. Карыстайся сумленнем.

Каханы, навошта ты так, сапраўды…
Магла быць ідылія – стала абраза.
Мы зараз маглі б, але усё ж праз гады
Ты ўсё зразумееш – і мы будзем разам.

15.07.2008


Рецензии