Каханая, тут не Парыж
Каханая, тут не Парыж.
Ды ўсё ж мне тут добра i зорна.
I я свой пакутнiцкi крыж
Цярплiва нясу i пакорна.
Такая настала пара...
Я з доляй сваёй не змiруся.
За што гэткi здзек — выбiраць:
З табой быць альбо з Беларусяй?
Я тут, а душа мая там.
I мы паасобку, не разам.
I сэрца маё папалам
Раскроена болем i часам.
Ад мараў аскепкi i друз.
Мой голас ад болю нямее.
Ды ўсё ж — тут мая Беларусь:
Радзiма, Галгофа, Надзея...
Свидетельство о публикации №108061600719
Демьянова Татьяна Дмитриевна 11.11.2011 21:16 Заявить о нарушении