Чужацкiя конi
На ранку, калi прачынаецца сонца,
Чужацкiя конi iржуць за акном.
Ты мне усмiхнешся пяшчотна i сонна
I моўчкi пакiнеш мяне i халодны мой дом...
Той восеньскi снег на свiтаннi растане.
I вецер развее iмглiстую золь.
Я жыць не змагу без цябе, без кахання,
Бо ў сэрцы маiм —
Толькi боль, толькi боль, толькi боль...
За жорсткiя словы сябе дакараю.
Мне крыўда твая, нiбы рана, балiць.
Не вер, калi скажуць, што больш не кахаю.
Калi б i хацеў, я цябе не змагу разлюбiць...
Свидетельство о публикации №108061200863