Не нотамi, не словамi...

Не нотамі,
       не словамі,
       не думкай –
а нечым
няўлоўным і прыгожым
я занатоўваю іх,
       ды ўсё ж...


Ядро-зернятка
       у шалупінні думкі
ахутана святлом
       і таямніцай...


Ці прарасце?
У душы чыёй?..


Каб потым –

       асобна,
незалежна
       ад мяне...


Мой кожны верш
       жыццём сваім
       жыве.


Рецензии