Чароуны водар спелай нiвы
Рачулак сініх прыгажосць…
Мой мілы край, калі шчаслівы
Я буду сын твой, а не госць?
Палей шырокія прасторы,
Лясы, азёры, сенажаць…
Ты на мяне глядзіш з дакорам,
Паверыў, што хачу аддаць.
Ты ім не вер, табе не здраджу,
Я сын навек твой, верны сын.
І гэту цяжкую паклажу
Не кіну я, хоць і адзін.
Я буду за цябе змагацца:
За прыгажосць, за дабрату…
Чароўныя дзядоў палацы
І хаткі іх не падвяду.
Павер мне, родная краіна,
Жыццё аддам я за цябе,
І назавеш мяне ты сынам.
Чаму ж, скажы мне, не цяпер?
Свидетельство о публикации №108053002708
З глыбокай павагаю,
Андрэй Ястрэмскі.
Андрей Ястремский 04.11.2009 18:21 Заявить о нарушении