Ёсць нешта незвычайнае...
Мы ўсё жыццё чакаем з заміраннем.
Нам цяжка жыць не зведаўшы яго,
Руйнуе нас бясконцае чаканне.
Прыгожае ёсць нешта, да чаго
Мы ўсё жыццё імкнемся, як да сонца.
І думаем бясконца пра яго,
І марым, марым пра яго бясконца.
Ёсць нешта вельмі дзіўнае, ў-ва што
Мы, як у цуд, мы, як у казку верым.
Усё што пераверне, зменіць што
І што жаданыя адчыніць дзверы.
Цудоўнае ёсць нешта, без чаго
Жыццё ўсялякі сэнс навекі траціць.
Жыць немагчыма цяжка без яго,
Знікае ўсё: надзея, шчасце, радасць.
Ёсць нешта, да чаго за векам век
Імкнёмся на жаданае спатканне.
Вам гэта скажа кожны чалавек:
Мы, людзі, жыць не можам без кахання.
Свидетельство о публикации №108053002683
Таня Танюк 26.12.2009 00:05 Заявить о нарушении