Скончыцца бясконцае чаканне...
Адзінота не бывае вечнай.
Наша недарэчнае блуканне
Спыніць нечаканая сустрэча.
Мы з табой сустрэнемся ў натоўпе,
Позірк мімалетны вочы ў вочы
Спыніць час, мы застанемся толькі,
Нам цяпер па свеце разам крочыць.
Быццам сонца ўночы нам заззяе,
Зоркі будуць бесканцова падаць…
На дваіх адзінае жаданне
Збудзецца бяспрэчна. Гэта вабіць.
Не бывае вечнай адзінота,
Не бясконца цягнецца чаканне.
Напаўняе сэрцы нам пяшчота,
І мацнее, і расце каханне.
Свидетельство о публикации №108053002662