Пачвары. Беларуская мова
Але яно не прарасце,
Бо уначы блукаюць цені,
Што праглынуць халодны хлеб.
З яго народзяцца пачвары
І паляванне распачнуць,
Шукаюць боль і сум у твары,
Ты хутка зможаш іх адчуць.
Цябе ахутае спагада,
Пяшчоты слізкай ланцугі,
Але і сам не будзеш рады
Ад непазбыўнае тугі.
Глыбока трапіла атрута,
Цяпер пакорлівасць – твой лёс,
Адкрыюць страшныя пакуты
Твой новы лад жыцця ўсур’ез.
Яны душу тваю скалечаць,
Ты больш ужо не чалавек.
Ты – цень, які павінен вечна
Праз слезы есці горкі снег.
Свидетельство о публикации №108053001967
скалечыла душу i горкага снегу
ня трэба.Хочацца чыстага i белага.
З вялiкай павагай,
Лилия Юшкова 09.12.2008 00:25 Заявить о нарушении