Васiлю Быкаву

Зноў чэрвеньскі ранак лагодна раняе расу
На той франтавога жыцця недапісаны сшытак.
Застаўся на сэрцы краіны прыглушаны сум
І доўгай дарогі дадому балючы адбітак.

Гартае старонкі аповесцей быкаўскіх час,
І ў кожным радку ўсё часцей і часцей заўважаю
Бязмежна людскую адказнасць за кожнага з нас,
Трывогу за лёс Беларусі ўсёй адчуваю.

У сонечных промнях ізноў здрыгануцца палі
Ад светлай тугі жураўлінага доўгага крыка.
Пакуль на зямлі беларускай жывуць жураўлі,
У сэрцы народа не згасне і прозвішча Быкаў.


Рецензии