Iзноу сцiраю слёзы са шчакi...

Ізноў сціраю слёзы са шчакі,
І калі вочы закрываю на змярканні,
Вы ў мяне перад вачыма, хлопчыкі,
Дзяўчынкі ў шэра-цынкавым ўбранні.

Я задыхаюся ў вашых сумных позірках
І сэрцам боль страшэнны адчуваю.
Ці хто адкажа мне: чаму на нашых могілках,
Заўчасна пасівелых, вас хаваюць?


Рецензии