А мац нiколi не плакала...

А маці ніколі не плакала,
Ці я ніколі не бачыла,
Як слёзы балючыя капалі
З вачэй на далоні матчыны.

А некалі толькі слязу адну
Спусціла з вачэй, як хавала
Адну, што прыйшла з-пад Чачні, труну,
Другую труну з-пад Афгана.

Калі заўважыла між бяроз,
Як муж на вяроўцы хістаўся,
Ізноў не пусціла на волю слёз -
Адбітак на сэрцы застаўся.

А сэрцу спакою няма кожны дзень:
Не б'ецца яно, а грукоча,
Бо сэрца - не сэрца даўно, а камень.
Каму яго кінуць ў вочы?


Рецензии
Дуже гарно! Дякую!

Трифон Свечка   16.05.2008 21:59     Заявить о нарушении
Калі ласка! Запрашаю ў госці яшчэ раз. Беларуская мова вельмі падобна да ўкраінскай, і я спадзяюся, што ў маім вершы Вам было зразумела кожнае слова. Таццяна.

Татьяна Опанасенко   16.05.2008 22:04   Заявить о нарушении
Никогда по белорусски не читал и не говорил! Все понятно!
Как здорово! Это стихи такие Ваши чарiвнi!

Трифон Свечка   16.05.2008 22:36   Заявить о нарушении