Зусiм ужо не грэюць промнi света...

Зусім ўжо не грэюць промні света,
Змінае восень лісце ў камячкі.
Ляціць з палёту бабінае лета,
Замест пілотаў - кроплі-павучкі.

Ляцяць яны, як быццам бы з замежжа.
Прыгледзішся: не госці, а свае.
Ідзе дзяўчына бы ў касынцы снежнай
І ў імгненне страсане яе.

І падае сапраўднае мастацтва
На тратуар, на шэры дол шашы.
І топчуць ногі незямное ткацтва,
І выдзіраюць нітачкі з душы.

А павучкі, ўдаўленыя ў землю,
Змагаюцца з парокам грамады
І па зямлі мастацтва сваё сцелюць.
Вы не заб'еце Майстра: ён жывы!


Рецензии
Вельмi прыгожы верш, щыра дзякую.
З павагай, Лiля.

Лилия Юшкова   09.12.2008 00:52     Заявить о нарушении