З восенню у карты клён гуляе

З восенню ў карты клён гуляе:
Б'е казырным жоўтым ліст чырвоны.
За гульнёй з бярозы назірае
Шэрая спадарыня варона.

Хто ж прайграе: жоўты ліст ці восень?
Птушка кожнаму дае парады.
У паветры вецер лісце носіць
І на землю сыпле лістападам.

Не здаецца клён, бо надта ўпарты.
- Ўжо паддаўся б, - папракаюць людзі.
- Каб мужык прайграў ды бабе ў карты?!
Не! Ніколі гэтага не будзе!

Ўжо абрус зіма заслала белы:
Хутка будзе снежань на парозе.
І хістаецца ў руках галінак смелых
Ліст, счарнелы на сівым марозе.


Рецензии
Аплодисменты!!!
Аплодисменты!!!
Аплодисменты!!!

Алексей Яценко Краснянский   13.05.2008 18:59     Заявить о нарушении
Большое спасибо за проявленный интерес к моей странице! С уважением Татьяна.

Татьяна Опанасенко   14.05.2008 17:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.