мая мiлая
я магу не вытрымаць…
праз хвіліну
са стала прыбяруць
твой недапіты кактэйль.
і я буду шчасьліва ад цябе
пазбавіцца.
роўна праз гадзіну
матэль
забудзе абрысы твайго цела.
вітрыны—твае адбіткі.
і я забуду твой голас.
настане дзень.
апошні для гэтай вясны.
прабач, мілая, але…
ты проста дрэнь.
Свидетельство о публикации №108050400455