Быць з табой i любiць!
На вулiцы дождж, ноч у цёмным акне.
У золкiм тумане блукае свiтанне.
Ты будзеш са мной, не пакiнеш мяне.
I крыўда твая, як iльдзiнка, растане...
Хачу быць з табой! Быць з табой i любiць!
З табою адной у сусвеце вялiкiм.
Я столькi памылак паспеў нарабiць...
Даруй, калi ласка, мне тыя памылкi.
Прабач, я не ведаю, як спаталiць
Трывогу i горыч тваю, дарагая...
Хачу быць з табой! Быць з табой i любiць!
Бо толькi цябе мне ў жыццi не хапае.
Давай паспрабуем былое забыць.
I знiкнуць навек нашы беды-напасцi...
Хачу быць з табой! Быць з табой i любiць!
I дзякаваць Богу за гэтае шчасце...
Свидетельство о публикации №108033100385
Татьяна Опанасенко 11.05.2008 15:59 Заявить о нарушении