донны

неба. засеяна. сузор’ямі.
донны па макетных вуліцах горада
шпацыры спраўляюць
з адважнымі шчодрымі донамі.
сарказмам адказвае вечар
на ўсе прапановы.
давай перакрэсьлім яго.
пачнем усё нанова.
неба. не засеяна. сузор’ямі.
донны не шпацыруюць.
доны труцяцца таннымі адэкалёнамі.
бяглузда адказвае вечар на ўсе прапановы.
яму ўсё адно. паступова
мы паглыбляемся ў яго,
губляемся ў змовах.
прыціскаемся шчыльна вуснамі.
спакусу наталяем укусамі.
жаданьні спраўджваем яднаньнямі.
ваганьні засыпаем адчуваньнямі,
перамогай цела над душою.
спы-ня-ем-ся.
на хвіліну. i з новай сілай
губляемся ў гуках, губляемся ў небасхілах….
ноч варухнецца й пойдзе гуляць па хатах.
ты сьпіш . я пью на прыступках гарбату.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →