Беларусь
Калі б імя тваё было малітвай,
я стаў бы вернікам, якіх не адшукаць.
Калі б яно было іржавай брытвай
у руцэ трымаў бы, ўпэўнены стрываць.
Калі б імя тваё было канонам,
я стаў бы тлумачальнікам яго.
Калі б яно было па-за законам,
усё роўна б ставіў праваруч свайго.
Калі б імя тваё паўстала вежай,
я б быў падмуркам для яе сьцяны.
Каб імені твайму паклон належыў,
я тысячу разоў зрабіў зямны.
Свидетельство о публикации №108032201851