субота
Дарога наперад ня робіцца выйсьцем.
А горад страйкуе у ранішніх корках –
нявелічны Рым на нязначных пагорках.
Два дні да Пакрова. А там - і Каляды.
І жоўты пясочак, і чорныя ляды*.
І скончыцца тыдзень звычайным выходным.
З настроем няўтульным, з надвор’ем халодным.
-----------------
* назвы твораў В. Быкава.
Свидетельство о публикации №108032201809