***
Вецер гуляе ў напарсткі
кубачкамі з пластыку.
Дрэвы запознена робяць
ранішнюю гімнастыку.
менск вяртаецца з Гораду
з офісаў і заводаў,
месціцца ля тэлевізараў
у пошуках танных прыгодаў.
Плавае флот недапалкаў
у акваторыях лужын,
хтосьці гатуе вячэру,
большасць, напэўна, – ужын.
Вочы вакон заплюшчваюць
жалюзі ды фіранкі,
бегаюць і страляюць
у тэлевізары “янкі”.
Дзень адлятае стары,
дзень надыходзіць новы.
Нехта шукае пары,
нехта шчырай размовы.
Дождж вышыня нараджае,
цемра рыхтуе пасткі,
блытае, перашкаджае
ветру гуляць ў напарсткі.
(сакавік 2004)
Свидетельство о публикации №108032201780