***
У Менску вільготна і цёпла,
у смузе патанаюць агні.
Усё гэта фігня, безумоўна,
галоўнае - ты пазвані.
Іду праз натоўп, бы праз мора -
бясконцыя хвалі галоў.
Са мной маё смешнае гора-
нагоды няма для размоў.
На ходніку мокрае лісце,
у лужыне пачак, як буй.
Хоць гэта, напэўна, ня выйсце,
усё ж такі – тэлефануй.
Калі ж зазьвініць у кішэні,
здалёк, як праз метры вады...
Як Фаўст аддам за імгненьне
душу – толькі будзь гэта ты!
(лістапад 2004)
Свидетельство о публикации №108032201763