***

       ***

У цёплае кватэры,
як у замкненай сферы
анёлы і хімеры
з пачварным хараством.

Не маюць мары меры
Ды даць няможна веры,
Што ты адчыніш дзьверы
ў мой аціхлы дом.

Ляжыць кавалкам лета
пажоўклая газэта.
Цыгарка як камета
з абгрызеным хвастом.

А з вонку ходзіць сцюжа,
на шкле малюе ружы.
І пэўна мерзне дужа
мой казачны фантом.

Адсюль далёка недзе
На полюсе мядзьведзі
Варушаць ледзьве-ледзьве
Сусьветны наш садом.

У цёмнае кватэры
Як у жывым этэры
Я Моцарт і Сальеры
І вечар за вакном.

(лістапад 2004)


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →