Родны кут
Частка нашай зямлi.
Ганарымся мы ёю
Вельмi моцна. Калi
Нарадзiўся ты тут,
Зробiў першы свой крок,
Не забудзь мiлы кут,
Жыцця першы ўрок.
Хваляў шэпчучых шум
У цiхiм шолаху траў,
Увысь iмклiвасцi дум
I нязбытнасцi мар.
Край блакiтных азёр,
Бусла лёгкi палёт,
Ды захаду касцёр
Адлюстроўвае лёд.
Каляровы з дрэў лiст
На сцяжынку ў ляску
Цiха падае ўнiз,
I бруснiцы ў iмху.
У кожным сэрцы жыве
Частка родная, у ёй
Успамiнаем сябе,
Спачываем душой.
Зазiрнiце чуток
У скарбы вашай душы,
I радзiмы куток
У ёй убачыце вы.
2005 г.
Свидетельство о публикации №108032103124