Прывятай мяне усмешкаю шчыраю...
За сабою пакліч да ракі, -
Бачыш, птушкі вяртаюцца з выраю,
На Радзіму спяшаць цягнікі.
К сонцу дрэвы галінкамі цягнуцца,
Людзі зноў пазнаюць дабрату,
І дзявочыя вочы запаляцца,
Прымяраючы казкі фату.
Нараджаюцца ў думках шалёныя,
Незгасальна жывыя радкі
Пра надзеі, дубровы зялёныя,
Ласку першую вузкай рукі.
І, крыштальнае неба шукаючы,
Ўсё на месца становіцца зноў;
Як жа, сэрца пяшчотнае маючы,
Не вярнуцца пад бацькоўскі кроў.
1982/04.08.2020
Свидетельство о публикации №108031301912