Таксама адкрыццё
Адкрыць сябе таксама адкрыццё
I радавацца ёсць усе прычыны,
Бо можна доўгае пражыць жыццё
I быць сляпым з вiдушчымi вачыма.
Усё умець - нiчога не зрабiць,
На дробязi растрачваць толькi сiлы
I адчуваць пакутлiва, нiбы
Сам засыпаеш залатую жылу.
************************* РАМАН ТАРМОЛА
Не шанцавала мне на адкрыццё,
На то былi вядома i прычыны...
Так, праматаў без сэнсу усё жыццё,
А вiнаваты тут, вiдаць, жанчыны.
Я iх любiў упарта, - незнарок
На дробязi растрачваў многа сiлы.
Сумленне i душу адкiнуў у бок,
I нават родны кут стаў мне ня мiлы.
Адкрыць сябе - не поле перайсцi
I зберагчыся у змаганнi пылу,
А жылу залатую не знайсцi...
Яе знайшоў другi, хто мае сiлу.
Свидетельство о публикации №108031102036