песьнi мае захавай у душы глыбока...

песьні мае захавай у душы
глыбока.
толькі сон ня йдзе.
толькі вакно бы вока.
глядзіць.
у цемру нянашай ночы.
адыдзі ад вакна.
заплюшчы вочы.
сьцісьні далонь. не маю (бы маю).
як тады на плошчы.
хочаш, я для цябе спаю?
мой рок-н-рол. дзявочы.
мне не патрэбны струны.
душа—струна.
і ёй балюча.
і сэрца адбівае такт
ува мне.
рашуча.
забывайся.
зьнішчай мяне.
я не згіну.
бо ільдзіна
па вясьне й сонцу
ператвараецца ў ручаіну.
сьцірай мяне.
як аловак чорны.
я не скаруся.
я непакорная.
выкідвай мяне.
як непатрэбныя рэчы
ў сьметніцу.
я буду вечнай.
 


Рецензии